Аб’ектыўных прычынаў для дэвальвацыі нацыянальнай валюты ў Беларусі няма. Аб гэтым заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання камбіната хлебапрадуктаў у Мінску.

Журналісты папрасілі пракаментаваць меркаванне асобных прадстаўнікоў г.зв. экспертнай супольнасці пра тое, што высокія задачы па мадэрнізацыі ў краіне могуць быць рэалізаваныя толькі за кошт дэвальвацыі нацыянальнай валюты.
«Я да гэтага стаўлюся як да размоваў. У нас сёння няма ніякай неабходнасці дэвальваваць нацыянальную валюту. Але калі нехта думае, што мадэрнізацыю можна правесці за кошт дэвальвацыі, мне такая мадэрнізацыя не патрэбна. Я не хачу праводзіць перыядычна грамадства праз крызісы і ўзрушэнні дзеля таго, каб паставіць будынак ці новую лінію. Мы лепш даўжэй, але спакойна правядзем гэтую мадэрнізацыю», — падкрэсліў ён.

«Камусьці зноў хочацца страсянуць грамадства, закрычаць аб дэвальвацыі. Ну, пакрычаць, — адзначыў Лукашэнка.

— Гэта для мяне наогул навіна, што нейкія ідыёты ў краіне, так званая экспертная супольнасць, кажуць пра дэвальвацыю нацыянальнай валюты у імя якойсьці мадэрнізацыі.
Мадэрнізацыя такой цаной нам не патрэбна».

«У нас сёння аб’ектыўных прычын для дэвальвацыі нацыянальнай валюты няма», — запэўніў Лукашэнка. Пры гэтым ён спаслаўся на інфармацыю, якая даецца кіраўніком Нацбанка, пра тое, што апошнім часам у валютнай сферы ідуць станоўчыя працэсы. Насельніцтва і юрыдычныя асобы сталі менш купляць валюты, а Нацыянальны банк наадварот больш скупляе, чым прадае. «Навошта на роўным месцы ствараць праблему, якая скалынае ўсё грамадства?» — задаў рытарычнае пытанне Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?