Грамадства11

Расейскі Мінфін ня дасьць Беларусі льготнага крэдыту

У расейскім Міністэрстве фінансаў заявілі, што Беларусь ня зможа атрымаць ільготнага крэдыту. Перамовы ў гэтым пытаньні прэм’ераў Беларусі і Расеі скончыліся безвынікова.

У расейскім Міністэрстве фінансаў заявілі, што Беларусь ня зможа атрымаць ільготнага крэдыту. Перамовы ў гэтым пытаньні прэм’ераў Беларусі і Расеі Сяргея Сідорскага і Міхаіла Фрадкова скончыліся безвынікова.

Намесьнік дырэктара Дэпартамэнту міжнародных фінансавых адносінаў расейскага Мінфіну Канстанцін Вышкоўскі сказаў Радыё Свабода, што ўрад не прыняў канчатковага рашэньня адносна крэдыту. Афіцыйны Менск просіць 1,5 мільярда даляраў.

«Неабходная яшчэ дадатковая дапрацоўка, тлумачэньні нашых ведамстваў. Бо ўчора была сустрэча прэм’ераў, і на ёй канчатковага рашэньня прынята не было».

Пасьля ўзгадненьня новых дэталяў Мінфін зноў падаць справаздачу расейскаму ўраду. Але ці атрымае афіцыйны Менск ільготны крэдыт ад Расеі? Канстанцін Вышкоўскі сказаў:

«Мы не даём ільготных крэдытаў. Расейскай практыкай гэта пакуль не прадугледжана. Умовы мусяць быць рынкавыя, а не ільготныя. Расейская Фэдэрацыя не дае пакуль ільготных крэдытаў. Так званыя крэдыты дапамогі разьвіцьцю — мы пакуль стаім толькі на пачатку шляху. Ёсьць толькі канцэпцыя дапамогі разьвіцьцю. Прэцэдэнты, якія мелі месца, у тым ліку і ў стасунках зь Беларусьсю, адносіліся толькі да крэдытаў на рынкавых умовах».

Якія ж пытаньні належыць дапрацаваць? Прадстаўнік расейскага Мінфіну патлумачыў:

«Па ўсім комплексе пытаньняў датычных эканамічнай сытуацыі ў Беларусі, зьвязаных з плацёжным балянсам. Урад хоча пераканацца і паглядзець у выніку якіх захадаў і за кошт якіх крыніцаў прыбытку гэты крэдыт будзе выплачвацца».

Меркаваны крэдыт, паводле Канстанціна Вышкоўскага, пойдзе на фінансаваньне выдаткаў беларускага бюджэту, на пакрыцьцё дэфіцыту ці часовага фінансавага разрыву. Афіцыйны Менск зможа выкарыстоўваць гэтыя сродкі на фінансаваньне бягучых выдаткаў бюджэту. У тым ліку й на плацяжы за пастаўкі расейскага газу ў Беларусь.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах5

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах

Усе навіны →
Усе навіны

Міліцыянеры стралялі ў нагу вяскоўцу, які ішоў на іх з нажом2

Жанчына праглынула асу разам з газіроўкай і ледзь не памерла1

Зянковіч расказаў, як у СІЗА паклаў пад вядро газету з партрэтам Лукашэнкі і пісаў тлумачальную2

Ксяндза Генрыха Акалатовіча вярнулі ў калонію

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы3

Кожныя два метры — пераход. Сюрпрыз для веласіпедыстаў у Мінску1

Сырскі папрасіў Трампа дапамагчы Украіне перанесці вайну на тэрыторыю Расіі7

Ва ўкраінскі палон трапіў 58-гадовы беларус, што ваяваў на баку Расіі8

А цяпер так можна? Як гісторык трапіў у Wargaming, замацаваўся ў ІТ і ўжо не баіцца ні крызісаў, ні ШІ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах5

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць