Буйныя беларускія дзяржбанкі — ААТ «ААБ «Беларусбанк», ААТ «Белаграпрамбанк» і ААТ «Белінвестбанк» — абвясцілі пра зніжэнне ставак па крэдытах на жыллё для малазабяспечаных грамадзян, якім патрабуецца паляпшэнне жыллёвых умоў.
У прыватнасці, «Беларусбанк» інфармуе, што з 25 лютага 2013 года істотна зменіць умовы выдачы фізічным асобам крэдытаў на фінансаванне нерухомасці. У прыватнасці, знізіцца да 16% гадавых працэнтная стаўка па новавыданых крэдытах на фінансаванне нерухомасці грамадзянам з невысокім узроўнем даходаў, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і не падпадаюць пад дзеянне ўказа ад 6 студзеня 2012 года № 13 «Аб некаторых пытаннях аказання грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) ці набыцці жылых памяшканняў». Грамадзянам, якія пастаянна жывуць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек, такія крэдыты выдаюцца пад 14% гадавых, шматдзетным сем’ям — пад 12% гадавых.
«У мэтах павышэння даступнасці крэдытаў ААТ «Белаграпрамбанк» таксама прыняў рашэнне пра змяненне ўмоў выдзялення крэдытаў на будаўніцтва грамадзянам, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. «У найбліжэйшыя дні банк пачне выдаваць малазабяспечаным грамадзянам рэспублікі, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, пастаянна жывуць і будуюць жылыя памяшканні ў сельскіх населеных пунктах, крэдыты ў беларускіх рублях на тэрмін да 20 гадоў з устанаўленнем працэнтнай стаўкі ў памеры 12% гадавых для шматдзетных сем’яў і 14% гадавых для іншых катэгорый пазычальнікаў», — гаворыцца ў паведамленні банка.
ААТ «Белінвестбанк» паведамляе, што асобнай катэгорыі грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, выдача крэдытаў на фінансаванне нерухомасці будзе ажыццяўляцца на ўмовах, устаноўленых банкам, і па наступных працэнтных стаўках: для тых, хто пастаянна жыве ў гарадах, — 16% гадавых; хто пастаянна жыве і працуе ў сельскай мясцовасці, — 14% гадавых; шматдзетным сем’ям — 12% гадавых.
Пры гэтым устаноўлена, што аб’ект нерухомасці, які будуецца за кошт выдадзенага крэдыту, павінен знаходзіцца ў населеным пункце, у якім заяўнік стаіць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў.
Астатнія ўмовы выдачы крэдыту ўдакладняюцца. Арыенціровачны тэрмін пачатку прыёму дакументаў — 4 сакавіка 2013 года.
«Указаныя ўмовы будуць распаўсюджвацца толькі па новавыданых крэдытах. На раней выдадзеныя крэдыты грамадзянам, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, гэтыя ўмовы не распаўсюджваюцца», — гаворыцца ў паведамленні «Белінвестбанка».
Нагадаем, 21 лютага прэм’