Супрацоўнік адной з камунальных установаў Мінска Дзмітрый Курза напісаў зварот да кіраўніцтва «Беларусбанка» з просьбай увесці беларускую мову ў інтэрфэйс інфакіёскаў.
«Я кліент „Беларусбанка“. — кажа спадар Курза. — І мне не падабаецца, што ў інфакіёсках няма беларускай мовы. У банкаматах беларускі інтэрфэйс ёсць. Я звярнуўся да кіраўніцтва банка праз электронную форму на сайце. У выніку мне прыйшла адпіска, што маё пытанне будзе разгледжана. Але мяне такі адказ не задаволіў».
Тады спадар Дзмітрый вырашыў стварыць электронную петыцыю на сайце change.org.
«Калі я збяру ля дзвюх тысяч подпісаў, я іх раздрукую і пайду на прыём да кіраўніцтва банка. — кажа Дзмітрый. — Зараз ужо падпісалася каля тысячы чалавек. Заклікаю ўсіх ахвотных далучацца».
Падпісаць петыцыю можна тут.