25.02.2013 / 19:17

Зарплаты: Беларусь у Еўропе трэцяя з канца — інфаграфіка 42

Беларусь уваходзіць у пяцёрку краін Еўропы з найменшым сярэднім заробкам.

У студзені 2013 года сярэдні заробак у Беларусі склаў 4 368 023 рублі. Гэта 506 даляраў ці 383 еўра ў эквіваленце.
Месяц таму беларусы атрымалі яшчэ больш, але то быў месяц прэмій і надбавак.

Што значацца нашыя 383 еўра ў кантынентальным маштабе? Мерыцца лічбамі з Германіяй ці Францыяй было б некарэктна.

Наша вагавая катэгорыя — былыя суседзі па сацыялістычным лагеры.
Адрозненне іх ад «капіталістычнай» Еўропы лёгка адсачыць на прыкладзе суседніх Аўстрыі і Венгрыі, мяжа між якімі фактычна падзяляла «еўрапейскі» і «савецкі» лад. Пасля развалу СССР прайшло больш за дваццаць гадоў. Аўстрыйцы штомесяц зарабляюць 2400 еўра, венгры — ўтрая меней…
З нашчадкаў сацыялістычных краін здзейсніць скачок вышэй за галаву здолела зрабіць толькі Славенія. Сярэдні заробак у ёй ужо перавысіў 1600 еўра. Астатнія дзяржавы арыентуюцца на ўзровень 1000 еўра.

Каб даведацца дакладныя лічбы, мы адшукалі максімальна свежыя дадзеныя аб сярэднім заробку на сайтах статыстычных служб кожнай з краін. Параўнанне не можа лічыць цалкам карэктным — методыка і тэмпы працы ў розных краін свая. Па хуткасці Беларусь у лідарах — у нас ужо вядомы сярэдні заробак за студзень 2013 года. Напрыклад, у прыбалтыйскіх краінах яшчэ не падлічаны нават чацвёрты квартал 2012 года, а ў Літве штомесячная дынаміка змены заробкаў зусім не публікуецца, толькі квартальная. Апроч таго,

заробак указваецца да сплаты падаткаў, а ў кожнай краіне іх памер розніцца.

У нашым рэйтынгу Беларусь займае сярод еўрапейскіх краін трэцяе месца з канца — меншы заробак у Малдове (241 еўра) і ва Украіне (304 еўра).
Дзесьці знізу боўтаецца яшчэ і няшчасная Албанія. Аднак афіцыйныя лічбы заробкаў у гэтай краіне папярэдні раз называліся ў… 2010 годзе, таму браць іх у разлік было б няслушна.

Прыблізна на адным узроўні з нашай краінай знаходзіцца Балгарыя. У гэтай самай беднай краіне Еўрасаюза ў снежні зараблялі 415 еўра. У студзені лічба крыху зменшыцца і можа зраўняцца з беларускай.

З адваротнага боку спісу знаходзяцца харваты, якія ўсё ж перайшлі мяжу ў 1000 еўра. Падступаецца да яе Чэхія (965), бачныя перспектывы і Расіі. Наш усходні сусед пакрысе перагнаў нават прыбалтыйскія краіны.
Такі вялікі сярэдні заробак — 865 еўра — даюць перадусім Масква і багатыя прыроднымі рэсурсамі рэгіёны. Але некалькі гадоў таму расійцы нават пры высокіх цэнах на нафту істотна адставалі ад цэнтральнаеўрапейскіх краін. Цяпер вырваліся наперад.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Ягор Марціновіч

0
LMI / Адказаць
25.02.2013 / 13:42
Неяк адпачываў у Харватыі. Не краіна, а цукерка. Дарогі...роўныя нямецкім, а то і лепей. Кошты на рэчы альбо такія ж як у нас, альбо трошкі вышей. Карацей - няма слоў, адны ўспаміны
0
Guinness / Адказаць
25.02.2013 / 13:52
З графіка вынікае - што Расія пакрала нашы грошы. Калі падзяліць то што намалявана паміж Украінай Беларусьсю і Малдовай атрымаюцца сярэне-эўрапейскія лічбы
0
Кейстут / Адказаць
25.02.2013 / 13:59
"З нашчадкаў сацыялістычных краін здзейсніць скачок вышэй за галаву здолела зрабіць толькі Славенія. Сярэдні заробак у ёй ужо перавысіў 1600 еўра." ==== Які сэнс у гэтым спаборніцтве маляваных "брутта" зарплат? Хто-небудзь бачыў беларуса, які на пытанне "колькі ты зарабляеш?" прывядзе свой заробак да выліку падаткаў? Не, канешне. Ён скажа колькі грошай яму далі на рукі ці перавялі на картку. Думаю, тое самае і з астатнімі народамі, таму на аналагічнае пытанне славенец назаве не фантастычныя 1600 эўра, а рэальныя 973 эўра, якія можно памацаць у кішэні. "Согласно данным Росстата средняя российская брутто-зарплата (т.е. до вычетов) по итогам 3 квартала 2012 года составляла 26127 руб. Это около 650 евро. А в ноябре уже 27607 руб.(примерно 685 евро). Соответственно, средняя нетто-зарплата (т.е. «чистыми») в третьем квартале составила 22730 руб. (или около 567 евро), а в ноябре - 24018 руб.(около 595 евро). По размеру средней нетто-зарплаты россияне сегодня занимают твердое седьмое место среди 28 государств Восточной Европы и бывшего СССР. Из этой группы стран по размеру нетто-зарплаты в третьем квартале нас опережали только Словения (973 евро), Чехия (741 евро), Хорватия (731 евро), Эстония (673 евро), Словакия (655 евро) и Польша (642 евро). В первой десятке, но уже позади нас, также находились Венгрия (494 евро), Литва (488 евро) и Латвия (487 евро). http://finam.info/news/a-esli-merit-zarplatu-v-big-makah/ Рэд. Гэта ясна. Але галоўнае - іншае. У Беларусі як краіне з найвышэйшай доляй дзяржуласнасці доля заробкаў у агульнай структуры даходаў асноўная. А вось у іншых краінах доля даходаў з іншых крыніц (рэнта, даход ад акцый, уласнага бізнэсу) нашмат вышэйшы. Менавіта таму рэальны ўзровень жыцця так розніцца. Здавалася б, заробкі ў Беларусі й Польшчы розняцца не так і значна, дый камуналка там большая. А передзеш мяжу - у глухой Гайнаўцы дамы ў людзей як у нашых Драздах.
Паказаць усе каментары/ 42 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру