Надзвычайнае здарэнне адбылося 22 лютага каля 3 гадзін ночы на перагоне Козенкі-Мазыр. Як мяркуюць у МНС, узгаранне ў маторным адсеку цеплавоза адбылося з-за замыкання электраправодкі рухавіка.

Цеплавоз загарэўся проста падчас руху, з 15 пустымі цыстэрнамі ён рухаўся па маршруце са станцыі Калінкавічы да станцыі Барбароў.

У МНС адзначылі зладжаную працу машыністаў і работнікаў чыгункі, якія спешна адчапілі ад палаючага лакаматыва пустыя цыстэрны, а да месца здарэння быў накіраваны рэзервовы цеплавоз. Ён падчапіў падпалены лакаматыў і давёз яго да пераезду Прудок-Мазыр, дзе ўжо знаходзілася падраздзяленне МНС, якое хутка справілася з агнём.

Ніхто не пацярпеў. Пажар пашкодзіў маторны адсек і электраправодку рухавіка,
але, як адзначылі ў МНС, калі б не своечасовыя і скаардынаваныя дзеянні працаўнікоў чыгункі і пажарных, цеплавоз і зусім згарэў бы. Удалося нават не дапусціць затрымкі цягнікоў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?