23.02.2013 / 10:18

У Мінску пераназавуць прыпынкі транспарту

У Мінску пераназавуць шэраг прыпынкаў грамадскага транспарту. Гэта робіцца, каб назвы не дубляваліся, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» у ГП «Мінсктранс».

Так, прыпыначны пункт «Холадакамбінат» ад 1 сакавіка будзе пераназваны ў «Чэрвеньскі рынак», «Чэрвеньскі рынак» на вул. Маякоўскага — у «Аранскую», «Чэрвеньскі рынак» на вул. Аранскай (акрамя прыпыначнага пункта да скрыжавання з вул. Маякоўскага) — у «Аранскую», «Чэрвеньскі рынак» на вул. Аранскай да скрыжавання з вул. Маякоўскага — у «Белмедпрэпараты», «Аранская» на вул. Аранскай — у «Мінскэнерга», «Ленінградская» на вул. Ленінградскай — у «Міхайлаўскі сквер», «Пл. Ванеева» на вул. Ванеева — у «Партызанскі праспект», «ГД» Старавіленскі» — у «Старавіленскі тракт», «Школа» на вул. Убарэвіча для аўтобуснага маршруту № 102 — у «Школа № 124».

Адначасова прысвойваюцца новыя назвы аўтобуснаму маршруту № 5Т — «Чэрвеньскі рынак — Вакзал» і тралейбуснаму маршруту № 24 — «ДС „Серабранка“ — Чэрвеньскі рынак».

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру