Два чалавекі загінула 23 лютага ў выніку буйнога пажару на вуліцы Пляханава ў Менску.

Паводле звестак прэс-службы МНС, у 16.43 па лініі «101» паступіла паведамленне аб пажары ў некалькіх кватэрах на апошнім паверсе дзевяціпавярховага дома па вул. Пляханава, 85. Супрацоўнікі МНС, якія прыбылі да месца, «неадкладна прыступілі да выратавання і эвакуацыі людзей, тушэння пажару». «У лічаныя хвіліны» звёнамі газадымаахоўнай службы МНС было выратавана дзевяць чалавек, эвакуіравана 22.

У адной з кватэр былі знойдзены целы дваіх чалавек. Цалкам пажар быў ліквідаваны ў 18.03. Звесткі аб пацярпелых удакладняюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?