Героі беларускага панк-року, гурт «Голая манашка» прэзэнтуе сваю новую праграму «Nota Bene» пры падтрымцы піянераў беларускамоўнага пост-металу Re1ikt.

Федзя Жывалеўскі — жывы-здаровы, знаходзіцца ў ясным розуме і па-ранейшаму можа прапанаваць арыгінальны і непаўторны творчы прадукт. Пра гэта сведчыць праграма «Nota Bene», якую гурт «Голая манашка» збіраецца прэзэнтаваць у межах «Жывога Тузіна». У яе ўвайшлі песні, напісаныя ў апошні год. Загалоўны трэк «Харошы знак» быў летась прэзентаваны на Tuzin.fm ад імя сайд-праекту Федзі «Вясёлая манашка». Акром аўтарскіх рэчаў у праграму ўключаныя аўтарскія пераклады лідара «Голай манашкі» песень, што выконвалі Курт Кабэйн і Ягор Летаў — «Дзяўчынка» і «Куля-дура». Музыкі выйдуць на сцэну Loft cafe поўным складам і дадуць паўнавартасны канцэрт. «Трэшу не будзе, будзе фрэш! — кажа Федзя. — „Nota Bene“ — гэта песні пра жыццё і каханне, у якіх распавядаецца пра адзін з варыянтаў творчага шляху. Ёсць меркаванне, што праз каханне зямное, міласэрнасць і праведнасць можна спазнаць каханне да Бога. Проста звярнiце ўвагу на тое, як гэта можа выглядаць». Песні, што ўвайшлі ў праграму «Nota Bene» існуюць у выглядзе дэма-запісаў, у найбліжэйшы час музыкі збіраюцца іх дарабіць і выдаць паўнавартасны альбом.

Re1ikt таксама рыхтуе да гэтага вечара асаблівую праграму, куды ўвойдуць зусім новыя, добравядомыя і забытыя рэчы ў свежых, часам нечаканых аранжыроўках.

Весьці канцэрт будзе Алег Хаменка, музыка і нязменны вядучы радыёверсіі хіт-параду «Тузін Гітоў». Не абыйдзецца справа без падарункаў ад сяброў «Тузіна Гітоў» — кампаніі «Будзьма беларусамі».

Кошт квітка — 80 000 руб. Студэнтам на 25% танней.

Квіткі можна набыць у касах KVITKI BY і замовіць анлайн.

Замовіць столік можна па т.: +375 29 38-000-10.

Тэлефон для даведак: + 375 29 687-20-93.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?