Танец, які першая ледзі ЗША Мішэль Абама выканала на шоў «Late Night with Jimmy Fallon», стаў хітом YouTube.
Ролік «Evolution of Mom Dancing» («Эвалюцыя танца мамы») быў апублікаваны ў пятніцу, 22 лютага. Цяпер яго прагледзелі амаль 1,3 мільёна разоў.
На відэа Мішэль Абама і пераапрануты жанчынай комік Джымі Фэлан паказваюць некалькі танцавальных рухаў.
Нумар быў выкананы ў падтрымку кампаніі Мішэль Абамы "Let's Move» («Давайце рухацца»), якая прапагандуе здаровы лад жыцця, у тым ліку правільнае харчаванне і фізічныя нагрузкі.Мэта кампаніі - барацьба з атлусценнем у амерыканскіх школьнікаў. У сувязі з гэтым Мішэль Абама заклікае бацькоў быць прыкладам для дзяцей і самім весці рухомы лад жыцця.
0
0
0
0
0
0