Партыя БНФ рыхтуецца ўдзельнічаць у кампаніі мясцовых выбараў. Па словах намесніка старшыні гэтай партыі Рыгора Кастусёва, яны адбудуцца ў 2014, а магчыма, нават і ў 2013 годзе. Таму пытанне ўдзелу ў выбарах было абмеркавана на чарговым сойме Пртыі БНФ.

- Намі падрыхтавана і распрацавана канцэпцыя Партыі БНФ па гэтым пытанні.

Мы яе прынялі за аснову, і зараз цягам месяца канцэпцыя Партыі БНФ па мясцовых выбарах будзе абмяркоўвацца ў рэгіёнах.
Ва ўправу будуць паступаць прапановы, і на наступным сойме з улікам прапаноў з рэгіёнаў мы гэтую канцэпцыю будзем прымаць цалкам.
Адназначна, што Партыя БНФ будзе прымаць удзел у мясцовай кампаніі.

Але яе трэба выкарыстоўваць як інфармацыйную нагоду для працы з насельніцтвам, -

падкрэсліў Кастусёў. Таму што, па яго меркаванні, як такіх выбараў у Беларусі няма. "Мы не чакаем, што гэтая сітуацыя зменіцца. І Лукашэнка, і Ярмошына казалі, што ніякіх зменаў у беларускім выбарчым заканадаўстве не будзе. Трэба сыходзіць з гэтага", - кажа Рыгор Кастусёў. Па яго словах,
важна скарыстаць мясцовыя выбары як чарговы этап падрыхтоўкі да прэзідэнскай кампаніі 2015 года.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?