Жанчыны могуць упрыгожыць сваю галаву адной з васямнацці, зацьверджаных дзяржавай, прычосак, а мужчынам даводзіцца выбіраць зь дзесяці варыянтаў. Дадзеная мера была ўведзеная для таго, каб засьцерагчы грамадзянаў ад перайманьня Заходняй моды і звычак.

Па фрызуры магчыма вызначыць, замужам жанчына ці не. Так, замужнія дамы звычайна носяць кароткія стрыжкі, а вольным дзяўчатам дазваляецца адгадаваць касу і нават уплесьці ў яе стужку.

Строгія правілы распаўсюджваюцца не толькі на іх.

Даўжыня валасоў мужчынаў не павінна перавышаць пяць сантымэтраў. Цырульніка варта наведваць кожныя 15 дзён.

Характэрна, што ў Паўночнай Карэі існуе тэлеперадача, у якой прыхаваная камэра фіксуе «бунтароў», якія дазволілі сабе адну з забароненых прычосак. Людзей, якіх «злавілі з доказамі злачынства», называюць па імёнах і ганьбуюць перад ўсёй краінай.

У праграме таксама сьцьвярджаецца, што

жыхарам краіны не належыць насіць доўгія валасы зь меркаваньняў здаровага ладу жыцьця. Сьцьвярджаецца, што доўгія валасы адымаюць энэргію ў мозгу.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?