За спробу атрымаць хабар у 5 мільёнаў рублёў у Круглым Магілёўскай вобласці затрыманы начальнік папраўчай установы адкрытага тыпу № 46.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, крымінальная справа паводле падазрэння ў атрыманні хабару была распачата 18 лютага.

Яна распавяла, што адзін са зняволеных у папраўчай установе раней быў асуджаны на падставе артыкула аб растраце або прысваенні маёмасці на 3,5 года пазбаўлення волі.
Да канца тэрміну яму заставалася 10 месяцаў, і за добрыя паводзіны зняволены быў пераведзены ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, вядомую ў народзе як «хімія».
Там у асуджанага пачаліся праблемы — за парушэнні парадку яму неаднаразова выносіў спагнанні начальнік установы.
Неўзабаве начальнік прыгразіў яму магчымым распачынаннем крымінальнай справы на падставе артыкула аб ухіленні ад адбывання пакарання ва ўстанове адкрытага тыпу. Гэта прадугледжвае перавод асуджанага назад у месцы пазбаўлення волі з павелічэннем тэрміну пакарання. За 5 мільёнаў рублёў начальнік паабяцаў не распачынаць справу.
Пры перадачы грошай ён быў затрыманы супрацоўнікамі ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС.
Начальнік знаходзіцца пад вартай, яму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?