25.02.2013 / 14:33

Мінскаму «Дынама» паставілі задачу заваяваць Кубак Надзеі 4

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Аляксандр Андрыеўскі распавёў пра задачы каманды ў Кубку Надзеі — суцяшальным турніры для клубаў Кантынентальнай хакейнай лігі, якія не трапілі ў плэй-оф [Кубак Гагарына].

«Мэты? Кіраўніцтва паставіла задачу выйграць Кубак Надзеі», — прыводзіць словы Андрыеўскага Goals.by.

У першым раўндзе, ¼ фіналу, «Дынама» згуляе з маскоўскім «Спартаком». Першыя два матчы пройдуць у Маскве 26 і 27 лютага. Матчы ў Мінску 2 і 3 (калі спатрэбіцца) сакавіка.

У пачатку сезона перад «Дынама» ставілася задача выйсці ў Кубак Гагарына і пераадолець адзін раунд.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Павал / Адказаць
25.02.2013 / 15:36
Ясна ратуюць азадкi,калi ня выйграюць богамабраны закрые гэтую зао"рага i капыты"а выйграюць зноу пачнецца-мы хакейная дзяржава усiх парвем
0
Аматар портэра / Адказаць
25.02.2013 / 16:47
калі прайграем, то можна пакаваць чамаданы ўсёй камандзе ды разыходзіцца па хатах, бо галоўнаму такі какей не патрэбны. І нам таксама. Сп. Павал,а ты працуй як раб на Зуброў.
0
321-бах / Адказаць
25.02.2013 / 17:20
Калі гэта кубак Надзеі Ермаковай, што з Нацбанку - то ўсё атрымаецца.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру