Кіраўнік МЗС Сірыі Валід Муалем заявіў, што ўрад прэзідэнта Башара Асада гатовы да перамоваў са сваімі апанентамі, у тым ліку і з узброенай апазіцыяй.

Паводле Муалема, які знаходзіцца з візітам у Маскве, сірыйскія ўлады ўпэўненыя, што рэформы ў краіне стануць вынікам дыялогу, а не гвалту.

Аднак ён яшчэ раз пацвердзіў пазіцыю ўрада, у адпаведнасці з якой сірыйскія войскі змагаюцца цяпер з тэрарыстамі.

На мінулым тыдні асноўная група сірыйскай апазіцыі заявіла, што не сядзе за стол перамоваў з удзелам міжнародных пасярэднікаў, пакуль сусветныя дзяржавы не пачнуць больш актыўна спрабаваць спыніць гвалт у краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?