У ЗША бяздомны мужчына падаў пазоў на $200 тыс. да сваіх бацькоў за тое, што яны яго недастаткова любілі, вырасцілі ў беднасці і пакінулі без дома.

32-гадовы Бернард Андэрсан Бі патлумачыў сваё рашэнне тым, што ніколі не атрымліваў падтрымкі і адабрэння ад бацькоў.

«Наша сям'я была вельмі бедная, але бацька нічога не спрабаваў змяніць. Я рос недалюбімым і забытым дзіцем», -- заявіў Бі, дадаўшы, што яго бацька біў яго, называў "вылюдкам" і ўжываў наркотыкі.

Бі праз суд патрабуе ад бацькоў узяць крэдыт пад заклад дома і адкрыць бізнэс, які дапаможа ўсёй сям'і разбагацець.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?