25.02.2013 / 16:57

Сістэма органаў унутраных справаў рэфармуецца 4

Адпаведны ўказ № 90 «Аб мерах па ўдасканаленні дзейнасці органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь» А. Лукашэнка падпісаў 25 лютага.

У прыватнасці, скасоўваецца ўпраўленне ўнутраных спраў на транспарце МУС, яго функцыі і колькасць перадаюцца галоўнаму ўпраўленню ўнутраных спраў Мінгарвыканкама і упраўленням унутраных спраў аблвыканкамаў.

На базе галоўнага ўпраўлення аператыўна-вышуковай дзейнасці МУС прадугледжваецца стварыць Дэпартамент забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці.

Міністр унутраных спраў надзяляецца асобнымі новымі паўнамоцтвамі, у прыватнасці правам ствараць пры МУС грамадскую раду, зацвярджаць палажэнне аб гэтай радзе і яе персанальны склад, а таксама права зацвярджаць Правілы прафесійнай этыкі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

Акрамя таго, аптымізуецца дзейнасць шэрагу падпарадкаваных МУС і тэрытарыяльным органам унутраных спраў арганізацый аховы здароўя.

Указ уступае ў сілу з 1 красавіка 2013 г., за выключэннем некаторых пунктаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
ага / Адказаць
25.02.2013 / 17:57
Во ўжо бойка йдзе за партхвэлі.
0
Кнехт / Адказаць
25.02.2013 / 22:22
Стабільныя ўнутраныя органы - пагроза стабільнасці рэжыму. "Ператрахіваніе" ўсіх і ўся - закон выжывання дыктатуры. Калі яго ўзбуджае страх - Змаўляюцца "кукарды"! - Ён тут жа робіць "ператрах"- І блытае ўсе карты!
0
Minak / Адказаць
25.02.2013 / 23:15
Будуць "...зацвярджаць Правілы прафесійнай этыкі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў" Відаць кананізуюць спосабы міліцыянтаўскіх ілжэсведчанняў і паклёпаў на нязгодных з рэжымам?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру