У чацвер — вечарына памяці Міхася Чарняўскага
28 лютага, 18.00, сядзіба БНФ (Мінск, Чарнышэўскага, 3).
На вечарыне будзе магчымасць атрымаць кнігу гісторыка Міхася Чарняўскага, які памёр 20 студзеня. Кнігу ён жадаў выдаць перад смерцю.
***
У 154-старонкавае ілюстраванае навукова-папулярнае выданне, каторае выйшла ў 2006 годзе ў віленскім выдавецтве «Наша будучыня» накладам ў 200 асобнікаў, увайшлі дакументы і матэрыялы пра дзейнасць мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падзем’я ў 1948–1950 гадах і яго кіраўніка, нязломнага змагара супраць таталітарызма за свабоду і незалежнасць Беларусі Расціслава Лапіцкага (01.09.1928–27.10.1950), забітага сталіністамі.
Апошняй воляй Міхася Чарняўскага было перавыданне зборніку матэрыялаў і дакументаў пра маладзёвы паваенны супраціў. Навукоўца паспеў завяршыць працу над другім выданнем кнігі, але не дачакаўся яго выхаду. І Алесь Мазанік, да якога ў свой час звярнуўся Чарняўскі з просьбай перавыдаць зборнік, давёў справу да канца.
Ахвяраванні за кнігу пойдуць ў падтрымку сям’і Міхася Чарняўскага.
Марат Гаравы, Новы час
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ