Times "расейскі"

Расейскі дзяржаўны тэлеканал «Россия» ў панядзелак у вечаровай праграме «Вести» паказаў гледачам зьмененую вэрсію першай паласы брытанскай газэты Times.

Пасьля рэпартажу аб прэтэнзіях расейскай пракуратуры да прадпрымальніка Барыса Беразоўскага, вядучы інфармацыйнай праграмы Міхаіл Антонаў згадаў пра надрукаваны ў Times артыкул з крытыкай на адрас бізнэсоўца.

Пры гэтым на экране была паказана нібыта першая бачына Times, якая абсалютова не адвядала той, якую пабачылі ў панядзелак мільёны жыхароў Брытаніі.

«Лонданская Times таксама згадала пра Беразоўскага. На адной зь яе бачын кідкі загаловак «Беразоўскі маніпулюе намі, і гэта сорамна» Ніжэй ў артыкуле Стэфані Марш піша пра новаваг найлепшага сябру Вялікабрытаніі» — гэта вызначэньне журналіста, сказаў Антонаў.


Times сапраўдны

Артыкул Стэфані Марш з такім загалоўкам сапраўды быў надрукаваны ў панядзелак, але ня толькі не на першай старонцы Times, а нават не ў самой газэце, а на шостай старонцы дадатку Times‑2 з пазнакай «камэнтар, думка».

Галоўны пракол каналу «Россия» заключаўся ў тым, што каляж быў зроблены на падставе старога фармату вёрсткі, якім газэта ўжо не карыстаецца.

Пакуль канал «Россия» ад камэнтароў устрымліваецца.

BBC

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0