Уладзіслаў Блін
Біскуп Віцебскай каталіцкай епархіі Уладзіслаў Блін, які пайшоў у адстаўку, знаходзіцца ў бальніцы ў Злучаных Штатах Амерыкі.Аб гэтым БелаПАН паведаміў адказны за супрацоўніцтва са СМІ Віцебскай дыяцэзіі, рэдактар газеты «Каталіцкі веснік», ксёндз Віктар Місевіч.
Нагадаем, 25 лютага папа Бенедыкт XVI прыняў яго прашэнне аб адстаўцы.
«Учора ў Віцебск спецыяльна прыбыў апостальскі нунцый Клаўдыя Гуджэроці. Ён сустрэўся з прадстаўнікамі духавенства Віцебскай епархіі і паведаміў аб рашэнні папы Бенедыкта XVI у сувязі з прашэннем біскупа Уладзіслава.Прадстаўнік святога айца сказаў, што меркаваны тэрмін лячэння іерарха можа дасягнуць двух гадоў. Але ад якога захворвання ён пакутуе, на гэтай сустрэчы не ўдакладнялася», — расказаў ксёндз Віктар Місевіч.
«Не выключана, што біскуп Уладзіслаў Блін зможа наведаць Віцебскую епархію. У тэлефоннай размове з апостальскім нунцыем біскуп перадаў сваё прывітанне вернікам Віцебскай епархіі. Ён таксама выказаў гарачае жаданне быць з імі напярэдадні свята Вялікадня, у Вялікую Сераду, каб адслужыць святую імшу і такім чынам развітацца з вернікамі. Аднак, улічваючы стан здароўя іерарха, хутчэй за ўсё, гэтая сустрэча будзе перанесеная на больш позні тэрмін», — дадаў адказны за супрацоўніцтва са СМІ Віцебскай дыяцэзіі.
Біскупу Уладзіславу Бліну 58 гадоў (нарадзіўся ў маі 1954 года). Віцебскай дыяцэзіяй кіраваў каля 13 гадоў, з восені 1999 года, з моманту яе ўтварэння.
Прашэнне біскупа аб адстаўцы было прынятае згодна з адным з канонаў Кодэкса кананічнага права, у якім гаворыцца: «епархіяльнаму біскупу, які па слабасці здароўя або іншай важнай прычыне не будзе здольны поўнасцю выконваць свае абавязкі, настойліва прапаноўваецца падаць просьбу аб адстаўцы».
Адначасова папа прызначыў апостальскім адміністратарам Віцебскай дыяцэзіі