Пілоты беларускіх знішчальнікаў Су-27, якія ў перспектыве ў сувязі з вычарпаным эксплуатацыйным рэсурсам могуць быць знятыя з узбраення, перавучваюцца на іншыя тыпы самалётаў, паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Самаму «малодшаму» з Су-27, што стаяць на ўзбраенні беларускай арміі, ужо больш чым 20 гадоў.

Перавучваюцца пілоты ў першую чаргу на знішчальнікі МіГ-29. Вядомыя таксама выпадкі пераходу ваенных лётчыкаў у транспартную авіяцыю,
расказаў суразмоўца агенцтва.

Інфармацыя аб тым, што эскадрылля ў складзе больш чым дзесяць Су-2761-й знішчальнай авіябазы ў Баранвічах можа быць выведзеная з баявога складу авіяцыі Узброеных сіл Беларусі, з’явілася ў канцы мінулага года. Тады ваенныя пацвердзілі, што гэтыя самалёты ўжо не лятаюць з пачатку новага навучальнага года ва УС — з 1 снежня 2012 года. На прэс-канферэнцыі 19 лютага 2013 года міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Юрый Жадобін заявіў, што пытанне аб зняцці з узбраення Су-27 разглядаецца, і канчатковае рашэнне пакуль не прынята. Але, мяркуючы па яго словах, ад знішчальнікаў гэтага тыпу беларускай арміі прыйдзецца адмовіцца.

Эксперты лічаць, што нявырашанае дагэтуль пытанне аб зняцці з узбраення Су-27 звязана з няпэўнай перспектывай рэалізацыі гэтых знішчальнікаў на міжнародным рынку. Для гэтага неабходна як мінімум перадпродажная падрыхтоўка машын або на 558-м авіярамонтным заводзе ў Баранавічах, або на расійскіх прадпрыемствах, а лепш — мадэрнізацыя. Аднак на гэтыя мэты ў беларускай дзяржавы цяпер няма сродкаў, лічаць эксперты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?