26.02.2013 / 14:08

Памёр генеральны канструктар МАЗ, Герой Беларусі Міхаіл Высоцкі 4

25 лютага пасля працяглай хваробы на 86-м годзе жыцця памёр выдатны вучоны і канструктар ў галіне машынабудавання, адзін з заснавальнікаў беларускай школы грузавога аўтамабілебудавання, Герой Беларусі Міхаіл Сцяпанавіч Высоцкі,

паведамляе сайт Нацыянальнай акадэміі навук.

Развітанне з ім адбудзецца 27 лютага з 11.30 да 13.30 па адрасе: вул. Кастрычніцкая, 5. Пахаванне пройдзе на Усходніх (Маскоўскіх) могілках.

Міхаіл Сцяпанавіч Высоцкі нарадзіўся 10 лютага 1928 г. у Семежаве Капыльскага раёна.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1946 годзе на Мінскім аўтамабільным заводзе (МАЗ) слесарам-зборшчыкам. У 1949 г. скончыў Мінскі аўтамеханічны тэхнікум, у сваёй дыпломнай працы ім быў прапанаваны першы канвеер для зборкі МАЗаў. З гэтага ж года працаваў у якасці канструктара, адначасова навучаючыся ва Усесаюзным завочным машынабудаўнічым інстытуце ў Маскве (скончыў у 1955 г.).

Працаваў на Мінскім аўтазаводзе 50 гадоў, з якіх 35 гадоў — галоўным канструктарам.

Міхаіл Высоцкі праславіўся як канструктар, што стварыў беларускую школу канструявання і даследаванняў грузавых аўтамабіляў, быў выдатным спецыялістам у галіне механікі і комплекснага праектавання мабільных машын.

З імем Высоцкага звязаны найбольш значныя дасягненні ААТ «МАЗ».

У 1992–1997 гадах М.Высоцкі працаваў віцэ-прэзідэнтам АН Беларусі і кансалідаваў намаганні навукоўцаў і спецыялістаў МАЗа ў інтарэсах усёй аўтатрактарабудаўнічай галіны краіны, што дазволіла перажыць востры эканамічны крызіс, забяспечыць станаўленне нацыянальнага аўтамабіле-і аўтобусабудавання і выйсці на ўстойлівае дынамічнае развіццё галіны, робячы значны ўклад у фарміраванне ВУП і нарошчванне экспартнага патэнцыялу краіны.

М.Высоцкі быў прызначаны генеральным канструктарам па аўтатэхніцы Беларусі пастановай урада ў 2002 годзе. Быў узнагароджаны дзяржаўнымі прэміямі СССР і БССР, ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Леніна, Айчыны III ступені і II ступені, у 2006 годзе ўдастоены звання «Герой Беларусі».

nn.by

0
ох / Адказаць
26.02.2013 / 15:39
R.I.P
0
Алег, Капыль / Адказаць
26.02.2013 / 20:34
Мой зямляк... Вечна памяць.
0
Коза / Адказаць
26.02.2013 / 21:01
Невосполнимая утрата для Беларуси. Высоцкий был единственный и неповторимый. Земля ему пухом. Мои соболезнования семье и друзьям. Скорблю...
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру