30-гадовага жыхара вёскі Еленка Маладзечанскага раёна У.З., які падазраецца ў згвалтаванні і разбоі, затрымалі ў Расіі.

Цяпер вырашаецца пытанне аб яго экстрадыцыі.

Здарэнне адбылося 10 лютага ў Алёхнавічах. 18-гадовая навучэнка мінскага каледжа вярталася на машыне дадому са знаёмымі. Спачатку высадзілі яе хлопца. Дом студэнткі знаходзіўся далей. У машыне засталіся падазраваны, за рулём сядзеў яго зводны брат.

Дзяўчына папрасіла спыніцца — наперадзе быў мост, праз які машыне цяжка было праехаць, а дом быў ужо недалёка. Дзяўчына выйшла. З. выйшаў за ёй, сказаўшы брату, што ў яго ёсць справы ў Алёхнавічах, што ён тут застанецца. Брат з’ехаў.

Падазраваны дагнаў дзяўчыну, схапіў ззаду і зацягнуў у кусты паміж дарогай і чыгуначнымі пуцямі.
Ён яе згвалціў. Пасля адабраў некаторыя рэчы і збіў. Зноў згвалціў і нанёс некалькі ўдараў.
Дзяўчына спачатку не магла зразумець, хто на яе напаў, але якраз праязджаў цягнік, які і асвяціў твар З.
Яна была слабай, але ў прытомнасці, разумела, што жывой ён яе не выпусціць, таму прыкінулася мёртвай.
Тым часам падазраваны пачаў закопваць ахвяру пад снег, стаў на яе зверху, каб утрамбаваць, утыркнуў кусты, каб месца не выклікала падазрэнняў.

Калі ён сышоў, дзяўчына выбралася з-пад снегу і дайшла дадому.

Далейшыя экспертызы будуць праводзіць у Беларусі, калі падазраванага сюды вернуць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?