Сварка беларускай сямейнай пары, якая пражывала ў Эшвіле (ЗША, Паўночная Караліна), пацягнула смерць жонкі. Такую папярэднюю версію паліцыі распаўсюдзіла 1 жніўня амерыканская газета «Сітызен Таймс»

У нядзелю, 29 ліпеня, Дзмітрый Сімановіч прызнаўся паліцэйскаму ў забойстве 26‑гадовай жонкі. Цела загінулай было знойдзена каля ложка ў спальні. Як паказала анатамаванне, Іна Сімановіч была задушана. Жанчына была на трэцім месяцы цяжарнасці. У пары ўжо ёсць два маленькія дзіцяці, якія, паводле інфармацыі паліцыі, не з’яўляюцца ім роднымі.

Іна мела від на жыхарства ў ЗША, Дзмітрый знаходзіўся ў краіне некалькі месяцаў, тэрмін дзеяння яго візы заканчваецца ў лютым 2008 года.

Пасля папярэдняй дачы паказанняў беларусу інкрымінуюць наўмыснае забойства, за якое прадугледжана пакаранне смерцю або пажыццёвае турэмнае зняволенне.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0