26.02.2013 / 14:50

Гандбол. «Дынама» ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў згуляе з македонскім «Металургам» 1

Сёння, 26 лютага, у Вене прайшло лёсаванне стадыі 1/8 фіналу гандбольнай Лігі чэмпіёнаў.

Мінскае «Дынама» згуляе на гэтай стадыі з македонскім «Металургам». «Дынама» маглі трапіцца таксама нямецкія «Фленсбург» і «Кіль».

Матчы пройдуць у перыяд з 13 па 17 сакавіка і гульня ў адказ з 20 па 24 сакавіка. Першая гульня адбудзецца ў Мінску.

Нагадаем, што ў групавым турніры «Дынама» заняла 3-е месца.

Іншыя пары 1/8 фіналу: «Барселона» — «Сількеборг», «Веспрэм» — «Адэмар», «Віве» — «Пік», «Гамбург» — «Цэле», «Кіль» — «Чэхаўскія Мядзведзі», «Берлін» — «Атлетыка», «Фленсбург» — «Гарэнье».

nn.by

0
0 / Адказаць
26.02.2013 / 19:16
Вынікі лёсавання проста выдатныя! Ужо падфарціла дык падфарціла! З усіх удзельнікаў 1/8 фіналу больш пашчасціла толькі македонскаму "Металургу"!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру