26.02.2013 / 15:56

«Славянскі базар» прапаноўваецца правесці з 11 па 17 ліпеня

ХХІІ Міжнародны фестываль «Славянскі базар у Віцебску» прапаноўваецца правесці з 11 па 17 ліпеня 2013 года.
Як паведаміла 25 лютага прэс-служба ўрада, віцэ-прэм’ер Анатоль Тозік 22 лютага правёў пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні фестывалю, на якім былі абмеркаваны асноўныя канцэптуальныя падыходы яго правядзення і праграма асноўных мерапрыемстваў.

Паводле слоў Тозіка, будуць захаваны традыцыйныя асноўныя мерапрыемствы фестывалю — гала-канцэрты адкрыцця і закрыцця, канцэрты майстроў мастацтваў Беларусі, Расіі, Украіны, Саюзнай дзяржавы, ХХII Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск», XI Міжнародны дзіцячы музычны конкурс «Віцебск», Дзень моладзі, тэатральныя і кінапраекты, асобныя творчыя акцыі.

У якасці старшыні журы конкурсу выканаўцаў разглядаецца кандыдатура народнай артысткі Расіі Ларысы Долінай, а дзіцячага конкурсу — народнай артысткі Беларусі Ядвігі Паплаўскай.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру