З мэтай выключэння магчымасці ўдзелу ў конкурсе для атрымання вышэйшай адукацыі абітурыентаў, якія маюць нізкі ўзровень падрыхтоўкі, пастановай Міністэрства адукацыі Беларусі ад 20 лютага 2013 № 8 устаноўлена ніжняе значэнне тэставага бала, пачынаючы з якога адзнака ў 2013 годзе будзе прызнавацца здавальняючай.

Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску міністр адукацыі Сяргей Маскевіч.

Па словах міністра, для таго каб мець магчымасць падаць дакументы ў ВНУ, абітурыенты павінны будуць набраць:

10 балаў па прадметах «Беларуская мова» або «Руская мова»;

15 балаў — па прадметах «Матэматыка», «Фізіка», «Хімія», «Біялогія»;

20 балаў — па прадметах «Гісторыя Беларусі», «Сусветная гісторыя найноўшага часу», «Грамадазнаўства», «Геаграфія», «Замежныя мовы (англійская, нямецкая, французская, іспанская)».

Станоўчыя значэнні тэставых балаў вызначаліся з улікам праведзенага аналізу вынікаў ЦТ за апошнія два гады.

«Мяркуем, што каля 30% абітурыентаў не набяруць ніжняга значэння тэставага бала.
Але яны змогуць працягнуць навучанне ў ПТВ і сярэдніх спецыяльных навучальных установах. Як паказвае міжнародная практыка, толькі каля 40% выпускнікоў школ могуць асвойваць праграмы вышэйшай адукацыі», — растлумачыў міністр адукацыі.
Ніякіх абмежаванняў пры наборы ў 10-я класы не будзе,
сказаў таксама Маскевіч.

«Ніякіх адміністрацыйных мер, якія забараняюць ісці ў 10-ы клас, не будзе», — падкрэсліў міністр. Ён дадаў, што асабліва ў Мінску будзе адсочвацца, каб 10-я класы камплектаваліся цалкам: «каб было не па 10–15 чалавек, а ў сярэднім 24».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?