Беларусы, якія ў 2012 годзе наведвалі Балгарыю па турыстычнай, гасцявой,Аб гэтым паведамілі ўбізнес-візе або як уласнікі нерухомай маёмасці, могуць з 15 лютага па 31 снежня 2013 года атрымаць шматразовую кароткатэрміновую візу тэрмінам на 1 год.
Згодна з балгарскім заканадаўствам віза для кароткатэрміновага знаходжання выдаецца іншаземцу, які ўязджае ў краіну аднаразова, двухразова або шматразова, тэрмінам знаходжання да 90 дзён на працягу кожных шасці месяцаў з даты першага ўезду. Шматразовая віза тэрмінам да аднаго года можа быць выдадзена іншаземцу пры ўмове, што ў папярэднім годзе ён атрымаў візу для кароткатэрміновага знаходжання і гэта віза была выкарыстана ў адпаведнасці з законам аб уездзе і знаходжанні ў Рэспубліцы Балгарыя, а таксама пры наяўнасці падстаў для хадайніцтва аб выдачы шматразовай візы.
Пры гэтым названая магчымасць не распаўсюджваецца на малалетніх і непаўналетніх дзяцей, якія едуць у Балгарыю без бацькоў.
0
0
0
0
0
0