У Беларусі прыкметна ўзрос попыт на камерцыйны транспарт. Па выніках 2012 года на гэтым сегменце рынку продажу новых аўтамабіляў рост перавысіў 60%.
Пра гэта 26 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў памочнік генеральнага дырэктара міжнароднага аўтамабільнага холдынгу «Атлант-М» Ілья Прохараў.

У прыватнасці, паводле звестак Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі, продаж камерцыйных аўтамабіляў у 2012 годзе ў Беларусі павялічыўся на 64% (4.662 аўтамабілі ў 2012 годзе супраць 2.839 аўтамабіляў у 2011 годзе).

«У 2012 годзе ўпершыню ўпаў аб’ём продажу аўтамабіляў прэміум-сегмента, а вось камерцыйных аўтамабіляў, наадварот, узрос», — канстатаваў Прохараў.

Той самы "Форд".

Той самы "Форд".

З улікам такой тэндэнцыі эксперт высока ацэньвае перспектывы продажу на беларускім рынку новага камерцыйнага аўтамабіля Ford Transit Custom,

які 26 лютага ў Мінску прадставіў афіцыйны дылер Ford у Беларусі, аўтацэнтр «Атлант-М Баравая». Па ацэнках дылера, новы Ford Transit будзе запатрабаваны не толькі буйнымі кампаніямі, але і малым бізнесам, у тым ліку прадпрымальнікамі.
З самага пачатку продажу Transit Custom будзе прапаноўвацца ў двух варыянтах колавай базы:
кароткай (габарытная даўжыня — 4,97 м) і доўгай (габарытная даўжыня — 5,34 м), і ў некалькіх варыянтах грузападымальнасці (ад 600 да 1.400 кг). Такім чынам, спажыўцы змогуць выбіраць той аб’ём грузавой прасторы, які найлепшым чынам адпавядае патрэбнасцям іх бізнесу.
Беларускія пакупнікі могуць набыць новы Ford Transit Custom па цане ад 34.950 долараў ЗША, у тым ліку ў лізінг на спецыяльных умовах — за 777 долараў у месяц з ПДВ.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?