Чытач «НН» з Салігорска даслаў у рэдакцыю відэа здарэння, якое ён, па яго словах, зрабіў са свайго балкона 26 лютага надвячоркам. Ён піша, што ў канцы вуліцы Кастрычніцкай, на ўскраіне горада, выбухнуў грузавік. З відэа бачна, што на месца здарэння некалькі пажарных машын, разлікі якіх гасяць грузавы фургон. Побач прагульваюцца людзі, маці з малымі дзецьмі.
У аддзеле агітацыі і прапаганды салігорскага падраздзялення МНС карэспандэнту «НН» паведамілі падрабязнасці здарэння. Узгаранне грузавіка адбылася ў часе руху. На той момант у фургоне «ЗІЛа» знаходзіліся тры чалавекі. Акрамя таго, у фургоне перавозіліся балоны з прапанам і кіслародам. Людзі паспелі выбегчы з грузавіка і праз нейкі час адзін з балонаў выбухнуў. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў.