26.02.2013 / 18:50

Лукашэнка даў даручэнні па пытаннях цэнаўтварэння і інфляцыі 1

Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад урада не дапускаць неабгрунтаванага росту цэн. Аб гэтым ён заявіў 26 лютага на нарадзе аб дзейнасці Рады па развіцці прадпрымальніцтва ў Беларусі.

Лукашэнка даў даручэнні па пытаннях цэнаўтварэння і інфляцыі. «Гэта пытанне ўрада.

У мінулым годзе, калі мы выходзілі з гэтага незразумелага фінансавага стану, я проста заплюшчваў вочы на некаторыя працэсы, калі нават адміністрацыйна мы павышалі цэны.
Я вам павінен сказаць, што з гэтага года гэта сканчаецца. Хай бізнесмены потым мяне не папракаюць, што дзяржава ўмешваецца ў нешта. Мы будзем гэта рабіць кропкава, акуратна, — сказаў ён. — Калі такая інфляцыя, рост цэн, аб якім развіцці або мадэрнізацыі можа ісці гаворка?!"

«Таму думайце, як мы будзем працаваць у гэтым годзе, каб усё-ткі інфляцыя і цэны раслі прымальна і для грамадства, і для вытворчасці», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

0
Напільнік / Адказаць
26.02.2013 / 18:57
Не цікава чуць пра кожны пук.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру