26.02.2013 / 20:45

«Шчаўкунок» і дровы 7

Выдаткі бюджэту на гэта за тры гады выраслі у 3,2 разы. А, напрыклад, выдаткі КДБ толькі ў 2,6 раза.

Я таму заўсёды параўноўваю гэта са спецслужбамі, што ў бюджэце-2011 выдаткі на гэта ім саступалі, цяпер — пераўзыходзяць. Толькі радавацца за фінансаванне гэтага ў маёй краіне. 872 мільярды рублёў у бюджэце-2013 — усё на культуру!

Цяпер сачыце за рукамі. Тэндары дзяржаўных «культурных» закупак, магчыма, сёе-тое распавядуць аб развіцці культуры ў краіне, яе патрэбах, тэндэнцыях развіцця…

Вось ад імя Міністэрства культуры закупляюць ялавічыну, чорны хлеб і іншае падобнае для… заапаркаў.
Заапаркі — таксама відовішча! А яшчэ ў маёй краіне гэта называецца «фінансаваннем культуры». Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў выдаткоўвае на музычныя інструменты (барабаны, дуда, жалейка і іншае) суму, параўнальную з патрэбнай для куплі, напрыклад, культурнай кураціны для Гродзенскага заапарка.
Культура ў рэгіёнах — гэта тры баяны для аддзела культуры Столінскага райвыканкама, два баяна — Мазырскаму аддзелу культуры.
Наваполацкі музычны каледж прыглядаецца да чорнага раяля. Шыкуе.
Аддзел культуры Браслаўскага райвыканкама купляе 4 тысячы кніг для бібліятэкі. Спіс літаратуры не прыкладаецца.
Можа гэта і да лепшага. Таму што аддзел культуры Гродзенскага райвыканкама цікавіцца такімі вось «кніжнымі навінкамі»: Марыніна, Карэцкі, Топаль, Данцова, Акунін…
Данцова «ў рамках дзяржзаказу» — гэта норма.

Кніг на мове там няма наогул. Але ў гэтым спісе нейкім чынам Уліцкая. Яшчэ Гродзенская абласная навуковая бібліятэка ім. Я. Ф. Карскага жадае набыць «гуММанітарную літаратуру» — 1850 кніг. Гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі купляе «паслугу па пераносцы раяляў і піяніна». За год давядзецца перастаўляць раялі паўсотні разоў.

А аддзел культуры Гарадоцкага райвыканкама заклапочаны купляй… дроў. Трэба ім 450 кубоў на 95 млн руб. Усё гэта таксама фінансаванне культуры.
Больш, чым выдаткі на спецслужбы, так.

Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета ставіць «Шчаўкунка». 2,4 мільярда рублёў на «тэхнічнае забеспячэнне пастаноўкі спектакля» — касцюмы, заслоны, кандэлябры, падушкі і іншае… Гэта будзе грандыёзная пастаноўка. Тым часам аддзел культуры Наваполацкага гарвыканкама мае патрэбу ў паслугах па дэратызацыі (знішчэнні грызуноў). 2,5 мільёна рублёў на вайну з пацучыным каралём — нешта ў гэтым таксама ёсць…

Хоць і дровы ж могуць спатрэбіцца для пастаноўкі «Бураціна».

0
Кнехт / Адказаць
26.02.2013 / 21:02
От жа язва, гэты Малішэўскі! Усё падлічыў, параўнаў, выклаў. Мяне ўразілі расходы аддзела культуры Гарадоцкага райвыканкама: трэба ім 450 кубоў дроў на 95 млн руб. Мо людзей у клубы зімой цяплом завабліваюць?
0
36576 / Адказаць
26.02.2013 / 21:09
Лускач, Лускачык.
0
ананім / Адказаць
26.02.2013 / 21:20
Дык за тры гады і цэны ў тры разы вырасьлі ж
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру