Першая ветраэнергетычная ўстаноўка магутнасцю 1,5 МВт запрацавала ў раёне пасёлка Грабнікі на Навагрудскім ўзвышшы ў 2011 годзе. Фота Сямёна Печанко.

Першая ветраэнергетычная ўстаноўка магутнасцю 1,5 МВт запрацавала ў раёне пасёлка Грабнікі на Навагрудскім ўзвышшы ў 2011 годзе. Фота Сямёна Печанко.

Інвестыцыйная дамова па будаўніцтве ветрагенератараў будзе заключаная з ТАА «Энергапарк». Прыватны інвестар мае намер да 2014 года ўсталяваць два ветракі магутнасцю па 1,2 МВт. Прадпрыемства будзе вырабляць і прадаваць электраэнергію. Тут будзе створана каля дзесяці працоўных месцаў. У праект інвестуюць каля Br3 млрд.

У цяперашні час у Гродзенскай вобласці дзейнічае адна ветраэнергетычная ўстаноўка магутнасцю 1,5 МВт, яна размешчаная ў раёне пасёлка Грабнікі на Навагрудскім ўзвышшы. Гэты вятрак забяспечвае электраэнергіяй частку патрэбаў насельніцтва райцэнтра. Як паведамілі ў райвыканкаме, у Навагрудскім раёне вызначаныя пляцоўкі для ўстаноўкі і іншых ветракоў. Разглядаюцца прапановы інвестараў як па будаўніцтве ветрапарку, так і па размяшчэнні асобных установак. Развіваць гэты від альтэрнатыўнай энергетыкі будуць і ў Смаргонскім раёне, дзе прыватныя інвестары да канца 2013 года павінныя ўсталяваць два ветрагенератары магутнасцю каля 1 МВт/г кожны.

У Гродзенскай вобласці найлепшыя прыродныя ўмовы для выкарыстання энергіі ветру ёсць на пляцоўках у Навагрудскім, Смаргонскім, Ашмянскім раёнах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?