У інтэрнэце пашыраецца ролік, у якім шведскіх аўтараў песні Дзіны Гарыпавай What if?? абвінавачваюць у плагіяце. Куплет песні рыхтык трэк польскай спявачкі Госі Анджэевіч. У адмысловым роліку песні можна параўнаць:

А вось прыпеў амаль цалкам супадае з прыпевам песні Carried Away гурту Hear’say.

Дзіна Гарыпава — яскравая маладая расійска-татарская спявачка. Сёлета яна мае прадстаўляць Расію на Еўрабачанні ў Швецыі.

Песню What If напісалі шведскія прадзюсары Габрыэль Аларэс і Ёакім Б’ёрнбэрг спецыяльна для еўрапейскага конкурсу. Суаўтарам песні стаў бас-гітарыст гурту «Аўтограф» Леанід Гуткін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?