Журналіст Чудзянцоў працуе на партал Тут.бай з 2012 года.

У 1996 годзе гэтага чалавека ведалі пад прозвішчам Зуеў.

У 2013 ён атакуе апазіцыю.

А ў 2011 заклікаў да санкцый супраць лукашэнкаўцаў.

«Когда кто то, сосущий гранты, требует экономических санкций, а значит — желает краха экономике моей страны, моим рекламодателям и клиентам, благодаря которым я, лично я, получаю зарплату и гонорары, то этот человек автоматически становится моим личным врагом, и тут уж ничего не поделать.
Буду откровенен: вопрос, сколько я заработаю в следующем месяце и чем буду кормить свою семью, волнует меня куда больше, чем какие-то там политзаключённые, которые, будем уж откровенны, сами очень старательно нарывались, чтобы таковыми стать», — напісаў у сваім Фэйсбуку журналіст Тут.бая Уладзімір Чудзянцоў 24 лютага. Такім чынам ён абараняў пазіцыю свайго працадаўцы Юрыя Зісера ў ягонай палеміцы з рэдактаркай Хартыі-97 Наталляй Радзінай.
Гэтыя заявы зачапілі блогераў і таму, што яны «да болю штосьці нагадалі» і таму, што зусім нядаўна Чудзянцоў займаў дыяметральна супрацьлеглую пазіцыю. У 2011 ён гаварыў і пісаў аб патрэбе эканамічных санкцый, бо «біць трэба па самым балючым месцы».
Ён таксама казаў, што «ў нармальнага чалавека душа баліць за кожнага палітвязня ў свеце». І нават правакатыўна сцвярджаў, што прычына спаду «маўклівых пратэстаў» у тым, што «мы зноў спрабуем ісці бяззбройнымі супраць узброеных».
Тыя выказванні Чудзянцова супалі са спробамі лукашэнкаўцаў абгрунтаваць рэпрэсіі тым, што апазіцыя, нібыта, выказваецца за ўвядзенне эканамічных санкцый супраць Беларусі.
У прыватнасці, быў створаны спіс са 108 грамадскіх дзеячоў, якія, быццам бы, заклікалі да ўвядзення санкцый, «рабочая з Мазыра» падала ў суд на Віктара Івашкевіча… Сам Чудзянцоў у той спіс не трапіў.

«Крутимся, развиваемся, растём и отлично зарабатываем, несмотря на «кровавую диктатуру», которая на самом деле не такая уж диктатура и не такая уж кровавая», — піша Чудзянцоў.

Дык ху із містар Чудзянцоў? — задаўся пытаннем блогер Хведар Паўлючэнка.

«Пакапацца ў дзярме мяне змусіў каментар Vladimir Chudentsov (гл. скрыншот), які да болю штосьці напамінаў, — піша блогер. — Стаў распытвацца ў знаёмых журналістаў, інтэрнэтчыкаў — ніхто толкам пра Валодзю нічога не ведае».

Паўлючэнка ўрэшце знайшоў: аказваецца, людзі мала ведаюць пра Чудзянцова, бо Чудзянцоў не заўжды быў… Чудзянцовым. Раней ён пісаў пад прозвішчам Зуеў.
І тады хлопец быў актывістам пралукашэнкаўскага «Прамога дзеяння», з якога з часам зробяць аснову для БРСМ. Прычым Зуеў апублікаваў паклёпніцкі артыкул на аднаго з лідараў апазіцыі, Генадзя Карпенку. Карпенка праз 3 гады пасля таго памрэ ад інфаркту.
Паўлючэнка прыводзіць публікацыю 1990-х:
«Осенью 1996 года, накануне референдума по президентской конституции, «Народная газета» опубликовала статью «Пятое измерение Геннадия Карпенко». Выстрелила компроматом в главного оппонента Лукашенко. Карпенко обратился в суд. В процессе полуторагодового разбирательства открылась фамилия автора статьи, скрывшегося под псевдонимом: Владимир Зуев.

Суд потребовал документальные доказательства «махинаций» Карпенко. Вместо них молодой журналист предоставил чистосердечное признание:

«Материал писался на основании докладной записки за подписью руководителя очень грозного и крупного ведомства, а решение о подготовке данного материала принимали еще более высокопоставленные люди…
Что же до фактов, то за их достоверность должны отвечать те, кто мне их предоставил».

Карпенко попросил (письменно) редактора «НГ» Шиманского опубликовать признание Зуева. Редактор, вопреки закону о печати, не опубликовал. За что получил ад Карпенкі по носу.

Что же до Зуева, то он в интервью газете «Свободные новости» играючи признался, что на фабрике пропаганды занимался не только травлей Карпенко.

«Помните, как в канун референдума с телеэкранов озвучивались тезисы якобы бэнээфовских листовок, которые призывали народ запасаться бутылками, камнями и идти на штурм резиденции президента. Так как я более-менее знал белорусский язык, то мне и поручили выдать экспромт.
Текст листовок даже был набран на компьютерах в администрации президента и разослан, заметьте, в государственные СМИ», — цытуе блогер.

Зуеў актыўна публікуе і іншыя паклёпніцкія матэрыялы.

Пасля звязаных з гэтым судоў на нейкі час Зуеў знікае з віду. Але ў 2010 годзе ў публічнай прасторы з’яўляецца рэпарцёр Чудзянцоў, які спачатку працуе на Рускую службу навін, а з 2012 года — і на партал Тут.бай.
У 2011 ён актыўна адсочваў дзейнасць актывістаў суполкі Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі, Маладога Фронту, пераймаўся справамі Максіма Чарняўскага і Рамана Пратасевіча. Цяпер усе запісы за 2011—2012 гады ў блогу Чудзянцова выдаленыя, але спасылкі на іх захоўваюцца ў пошуку Гугла.
Мы патэлефанавалі сп. Чудзянцову. Але даць якіясьці каментары па гэтай справе ён катэгарычна адмовіўся, спаслаўся на тое, што гэта ягонае прыватнае жыццё.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?