03.03.2013 / 09:57

«Капыты прымярзаюць да падлогі» даслаў чытач 7

Муж маёй бухгалтаркі, былы вайсковец, аматар перыядычнага ўваходу ў запоі, уладкаваўся працаваць на малочную ферму.
На іншых працах не затрымліваўся падоўгу, бо каму трэба работнік, які можа знікнуць на тыдзень-два, а тут прыжыўся.

Жывёла ўтрымліваецца ў страшэннай антысанітарыі, холадзе, у маразы капыты прымярзаюць да падлогі, дзіва што, вароты на ноч завязваюць на вяроўку, палова дойнага статку хворая на мастыт і іншыя хваробы. Жывёла трымаецца выключна на антыбіётыках, пасля такіх уколаў нават ляжачыя каровы ўстаюць.

Якой якасці доіцца малако, самі разумееце. Таму калі ўкраінскі нагляд выяўляе ў беларускіх малочных прадуктах павышанае ўтрыманне антыбіётыкаў, мяне гэта не здзіўляе, так яно і ёсць.
І самае смешнае, што гэтая ферма знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад любімай рэзідэнцыі кіраўніка краіны ў Астрашыцкім Гарадку, за якія 3 км.

Па родзе сваёй працы (раздробны гандаль) разбіраюся ў малочных прадуктах. Заўсёды, калі наведваю якую новую краму, цікаўлюся асартыментам малочкі, мо з'явіліся якія навінкі, што варта замаўляць і сабе.

Не так даўно наведаў Вільню, дзе не быў дзясятак гадоў. Быў моцна ўражаны асартыментам мясцовай малочкі, у 2-3 разы большым чым у Беларусі.
І гэта пры тым, што ў нас насельніцтва, напэўна, у 3 разы болей і тэрыторыя значна большая. А калі пакаштавалі з жонкай, дык прыйшлі да высновы, што і якасць літоўская значна лепшая.

Алесь Буракоў, Мінск

0
цётка Маня / Адказаць
03.03.2013 / 12:02
Ну, што вы на эці мелачы абрашчаеце ўніманіе! Канешна ў мароз все мёрзнут. Не адзенеш жа ўсім на капыты валенкі! Ціпер атнасіцельна анцібіоцікаў. Вы што хаціці бросіць бедных жывотнах уміраць! Вы апазіцыя все такіе! Вам хочацца, чтоб у нас было плоха. А у нас всё ха-ра-шо! І будзет ешчо лутчэ!
0
Boing / Адказаць
03.03.2013 / 12:51
Главный начальник Беларуси считает, что это молочко можно с выгодой продавать на запад. Простак или как?
0
П.К. / Адказаць
03.03.2013 / 12:57
Алесь Буракоў--Не так даўно наведаў Вільню, дзе не быў дзясятак гадоў. Быў моцна ўражаны асартыментам мясцовай малочкі, у 2-3 разы большым чым у Беларусі....А калі пакаштавалі з жонкай, дык прыйшлі да высновы, што і якасць літоўская значна лепшая. ++++++++++++++ а я наведаў Вільню 19 лістапада 1990(!!!!) года і міністр сельскай гаспадаркі Літвы сказаў --едзь шукай! НІАДНАГО калгаса ў Літве не знойдзеш!!!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру