Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін прапануе перавесці інтэрнаты ў разрад арэнднага жылля. Аб гэтым ён заявіў сёння журналістам у час прэс-канферэнцыі ва ўрадзе.

«Ва ўрадзе і Адміністрацыі прэзідэнта абмяркоўвалася пытанне аб пераводзе службовага жылля ў разрад арэнднага. Гэты перавод плануецца, але я перавёў бы туды яшчэ і інтэрнаты, тады ў Беларусі будзе прыватнае, дзяржаўнае і арэнднае жыллё», — адзначыў віцэ-прэм’ер.

Анатоль Калінін таксама паведаміў, што цяпер ва ўрадзе разглядаецца пытанне аб тым жыллёвым фондзе, а гэта 15 працэнтаў, у якім доўгі час пражываюць грамадзяне, але гэта жыллё не з’яўляецца іх уласнасцю. Гэтыя кватэры знаходзяцца на балансе мясцовых органаў улады. «Мы таксама плануем гэта жыллё прыраўнаваць да арэнднага», — растлумачыў Анатоль Калінін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?