Вядомы амерыканскі піяніст Ван Кліберн памёр у сябе дома ў штаце Тэхас.
Кліберн (Харві Левэн Кліберн) памёр ва ўзросце 78 гадоў, ён хварэў на рак косткі.
Міжнародная кар’ера Кліберна пачалася ў 1958 годзе, калі ва ўзросце 23 гадоў ён перамог на конкурсе імя Чайкоўскага ў Маскве.
Пасля яго трыумфальнага вяртання з гастроляў з СССР часопіс Time абвясціў Кліберна «тэхасцам, які заваяваў Расію».
Пасля смерці бацькі ў 1978 годзе музыка спыніў гастраляваць і аднавіў выступы толькі пасля