6 сакавіка (серада) а 19.00 у кнігарні «Логвінаў» (Мінск,пр-т Незалежнасці, 37а) пры ўдзеле ЗБС «Бацькаўшчына» будуць прэзентавацца наступныя выданні:
— Лявон Савёнак «Творы» (Мінск: Лімарыус, 2012. Серыя «Галасы Айчыны»).
— Дзмітры Сямёнаў «Дзённік 1943–1947» (Мінск: Медысонт, 2012. Серыя «Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд»)
— «Запісы Беларускага інстытуту навукі і мастацтва». Вып. 35. (
— Лявон Юрэвіч «Жанры» (Мінск: Кнігазбор, 2013. Серыя «Бібліятэка Бацькаўшчыны»)
Пра адметнасці вяртання творчай спадчыны эмігрантаў на Радзіму распавядуць: Ніна Шыдлоўская, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Кісліцына, Зміцер Саўка, Адам Мальдзіс, Антон Рудак.
Вядоўца прэзентацыі — гісторык Наталля Гардзіенка.
Уваход — вольны.