Нерухомасць

Ладуцька: Да ўладальнікаў аб'ектаў-даўгабудаў трэба прымяняць больш жорсткія меры

Да ўладальнікаў аб’ектаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва трэба прымяняць больш жорсткія меры.
Аб гэтым заявіў сёння на пасяджэнні старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.

Паводле слоў Ладуцькі, за такія будынкі і збудаванні ўласнікі павінны плаціць павышаны зямельны падатак, або тэрыторыі будуць адбіраць на карысць горада.
Цяпер каэфіцыент стаўкі падатку на зямлю да такіх аб’ектаў складае 2, прапануецца ініцыіраваць павелічэнне яго памеру ў пяць разоў да 10.

«Гэта стане стымулам да хутчэйшага завяршэння работ або зносу будынкаў, іх продажу.
Нельга дапускаць даўгабудаў, якія прыводзяць да эканамічных страт, вымывання абаротных сродкаў», — сказаў Мікалай Ладуцька.

Як паведаміў намеснік старшыні камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Аляксандр Сцяпанаў, усяго ў горадзе на 1 лютага налічвалася 337 аб’ектаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва, што амаль на 40 працэнтаў менш, чым на аналагічную дату мінулага года. Пастаўлена задача ў бягучым годзе значна скараціць аб’ём звышнарматыўнага будаўніцтва, сканцэнтраваць сродкі на такіх праектах, а не пачынаць новыя. Разам з тым не заўсёды ўдаецца ўздзейнічаць на ўласнікаў для прыняцця імі мер, не да ўсіх прымяняюцца павышаючыя падатковыя каэфіцыенты. Так, з 96 правераных аб’ектаў толькі па 45 падатак павышаны.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына хацела арандаваць у Мінску стыльную двухпакаёўку за $380, але западозрыла нядобрае

Пяць гучных дыкпік-скандалаў апошніх гадоў12

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць