Мікалай Статкевіч у шэрагу апошніх лістоў з магілёўскай турмы адказаў на адкрыты ліст Віталя Рымашэўскага, які той размясціў у інтэрнэце.
Статкевіч прачытаў ліст Рымашэўскага ў газэтах, якія даходзяць да яго ў турму, цытуе ліст палітвязьня ягоная жонка Марына Адамовіч.

«Піша, што прачытаў гэта ў газеце і пасмяяўся.

Піша: „Упершыню ў жыцці ў мяне просяць прабачэння за ненанесеныя крыўды і абразы“. І ў дужачках дадае: „паспрабаваў бы“. Але ў яго больш пытанняў не да гэтага чалавека, бо яму наконт яго ў прынцыпе ўсё зразумела, а да тых, хто ведае ўсю гэтую сітуацыю і працягвае рабіць выгляд, што нічога не здарылася. Гэта пра лідараў палітычных партыяў, рухаў — больш пытанняў у яго да іх».
Паводле Марыны Адамовіч, Мікалай Статкевіч згадвае, што на працэсе, дзе яго судзілі, былі зачытаныя паказаньні Віталя Рымашэўскага, якія той даваў падчас сьледства.
Віталь Рымашэўскі ў сваім адкрытым лісце да Мікалая Статкевіча кажа пра тое, што некаторыя выказванні «былі яму прыпісаныя словамі супрацоўнікаў КДБ ці МУС». Што да лістоў Статкевіча, спадар Рымашэўскі мяркуе, што іх прапускаюць на волю «выбарачна».

«Вытрымкі з апошніх лістоў Мікалая Статкевіча адносна падзеяў 19 сьнежня 2010 году неўзабаве з’явяцца на ягоным сайце», — паведаміла 28 лютага Марына Адамовіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?