У 2012 годзе колькасць турыстаў, якія арганізавана выязджалі з Беларусі за мяжу, склала 492,8 тыс. чалавек і павялічылася ў параўнанні з 2011 годам у 1,5 разу.

Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, па стане на канец 2012 года ў краіне ажыццяўлялі турыстычную дзейнасць 958 арганізацый, паслугамі якіх скарысталіся больш чым 670 тыс. арганізаваных турыстаў і 602 тыс. экскурсантаў.

У краіны СНД арганізавана выехалі 157 тыс. чалавек, у краіны па-за СНД — 292,7 тыс. чалавек, што больш за ўзровень 2011 года адпаведна ў 1,5 разу і ў 1,6 разу.

У 2012 годзе найбольш наведвальнымі замежнымі краінамі традыцыйна заставаліся Расія, Украіна, Балгарыя, Грэцыя, Егіпет, Іспанія, Італія, Літва, Польшча, Турцыя, Чэшская Рэспубліка.
На долю гэтых краін прыпадала амаль 90% ад агульнай колькасці беларускіх турыстаў, якія арганізавана выязджалі за мяжу.

Паводле звестак Міністэрства па падатках і зборах, у 2012 годзе на тэрыторыі Беларусі ажыццяўлялі дзейнасць 1.775 суб'ектаў аграэкатурызму (на 199 суб'ектаў больш, чым у 2011 годзе), у тым ліку ў Брэсцкай вобласці — 199, Віцебскай — 401, Гомельскай — 358, Гродзенскай — 229, Мінскай — 412, Магілёўскай — 176.

Колькасць турыстаў, якія скарысталі паслугі аграэкатурызму за 2012 год, склала 222,6 тыс. чалавек, што ў 1,5 разу больш, чым у 2011 годзе. Грамадзяне Беларусі ў агульнай колькасці аграэкатурыстаў склалі 82,7%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?