Лета, якое толькі што завершылася ў Аўстраліі, стала самым гарачым за ўсю гісторыю вымярэнняў.

Сярэдняя тэмпература па краіне за сезон склала 28,6 градуса. У Сіднэі гэтым летам быў усталяваны новы цеплавы рэкорд: 46°С.

У першай палове студзеня моцная спёка стаяла над большай часткай кантынента. У некалькіх штатах бушавалі моцныя пажары.

Аўстралійскі Цэнтр вывучэння клімату папярэдзіў, што перыяды экстрэмальнай гарачыні на кантыненце могуць пачасціцца, калі працягнецца забруджванне атмасферы газамі, якія пагаршаюць «парніковы эфект».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?