Дэніс Родман стаў першым амерыканцам, хто сустрэўся з Кім Чэн Ынам — лідарам КНДР.

Родман наведаў Паўночную Карэю разам з дабрачыннай баскетбольнай камандай Harlem Globetrotters і рэжысёрамі канала HBO.

У рамках візіту зорка NBA правяла некалькі майстар-класаў і выставачных матчаў для паўночнакарэйскіх дзяцей. Таксама Родман сустрэўся з Кім Чэн Ынам — лідарам КНДР і вялікім фанатам баскетбола.

Высвятляецца, што бацька Ына, Кім Чэн Ір, быў фанатам баскетбольнай каманды «Чыкага Булз»,
за якую разам з Майклам Джорданам і Скоці Піпенам, выступаў Родман.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?