Літаратурную прэмію «Гліняны Вялес», заснаваную Таварыствам вольных літаратараў, сёлета атрымаў Сяргей Рублеўскі за кнігу «Паспець надыхацца». Імя пераможцы абвесціў у эфіры радыё «Рацыя» Алесь Аркуш.
«Гэта нечаканы выбар для большасці, але лаўрэатам стаў Сяргей Рублеўскі. — кажа спадар Аркуш. — Гэта такі досыць вядомы, але недаацэнены празаік з Віцебску. Дык вось кніга „Паспець надыхацца“ — сёмая ў ягонай бібліяграфіі. Мы зараз жывем у час стэрэатыпаў і трэндаў, таму ў шорт- і
1. Эдуард Акулін «Малітва воч» (Мінск: Медысонт, серыя «Кнігарня Пісьменніка»);
2. Леанід Галубовіч «З гэтага свету» (Мінск: Кнігазбор, серыя «Кнігарня Пісьменніка»);
3. Сяргей Рублеўскі «Паспець надыхацца» (Мінск: Медысонт);
4. Юрый Станкевіч «Шал» (Мінск: Галіяфы, серыя «Другі фронт мастацтваў»);
5. Андрэй Федарэнка «Ланцуг» (Мінск: Мастацкая літаратура, серыя «Беларуская проза ХХІ стагоддзя»).
.