01.03.2013 / 16:23

Анатолю Сідарэвічу — 65 33

1 сакавіка спаўняецца 65 гадоў гісторыку Анатолю Сідарэвічу. Гэта чалавек-энцыклапедыя: даследчык нацыянальнага руху ХХ стагоддзя, адзін з адраджальнікаў беларускай сацыял-дэмакратыі.

Анатоль Сідарэвіч нарадзіўся на хутары Доўгі Лес на Піншчыне. Са снежня 1966 ён працаваў у раённай газеце «Савецкае Палессе» (Ганцавічы).

У 1967 на працоўным стале Сідарэвіча былі знойдзеныя ягоныя дзённікі, дзе ўтрымлівалася крытыка ленінізму і Леніна. Тады вольнадумства каштавала аўтару звальнення з працы.

Сідарэвіч падтрымліваў актыўныя сувязі з мінскімі дэмакратычнымі коламі, перш за ўсё з такімі людзьмі, як Алесь Разанаў, Віктар Ярац, Леў Барташ… Улетку 1968 яго зноў звольнілі з працы, на гэты раз у сельскім клубе.

У жніўні 1968 Сідарэвіч адкрыта выказваўся супраць акупацыі савецкімі войскамі Чэхаславакіі.
Тады яго прывезлі ў Баранавіцкае аддзяленне КГБ для «прафілактычнай размовы», далі папярэджанне за «антысавецкую агітацыю» і «падтрымку замежнай контрарэвалюцыі».

Калі ў верасні 1968 Сідарэвіч захварэў на запаленне лёгкіх,

яго з Ганцавічаў падманным шляхам перавезлі ў псіхіятрычнае аддзяленне 2-й Мінскай клінічнай лякарні.
Сідарэвіч выйшаў з псіхіятрычнага аддзялення толькі ў студзені 1969. Але і надалей ён быў пад наглядам КГБ і карнай псіхіятрыі.

Чалавеку з таўром псіхічна хворага цяжка было знайсці працу, дапамогу ён атрымаў тады ад многіх дзячоў беларускае культуры, перш за ўсё ад пісьменьніка Янкі Брыля, журналіста і літаратара Міхася Тычыны.

Сідарэвіч уладкоўваўся ў вясковыя школы і раённыя газэты, але мала дзе яму давалі працаваць працяглы час.

У 1970-я ён актыўна інтэгруецца ў мінскую вальнадумную супольнасць,

у 1973 уваходзіць у кантакт з «Акадэмічным асяродкам».
Заслуга Сідарэвіча для незалежнай грамадскай думкі Беларусі палягае на тым, што ён шмат у чым ініцыяваў дыскусію паміж «культурнікамі» і «палітыкамі».

У 1980-я Сідарэвіч стаў заўважным публіцыстам і літаратурным крытыкам.

У 1981–1985 працаваў загадчыкам аддзела крытыкі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», у 1987–1992 узначальваў літаратурны аддзел часопісу «Крыніца».
Даследуе старонкі гісторыі Беларусі XX стагоддзя, забароненыя ў савецкай гістарыяграфіі — узнікненне БНР, дзейнасць братоў Луцкевічаў.

Сідарэвіч быў сярод удзельнікаў Устаноўчай канферэнцыі «Мартыралогу Беларусі»,

выступаў з рэфератам аб суверэнітэце на Устаноўчым з’ездзе БНФ, стаў адным з заснавальнікаў адроджанае Беларускае Сацыял-Дэмакратычнае Грамады.

Рэдакцыя НН далучаецца да віншаванняў і зычыць спадару Анатолю здароўя, моцы і творчага натхнення.

Чытайце таксама. Публікацыі Анатоля Сідарэвіча ў НН:

Малавядомая гісторыя: грошы для Леніна

«Мала іх павесіць…», або Як лёгка чалавека можна зрабіць бесчалавечным

У чаканні біёграфа

Рэканструкцыя адной забастоўкі

Подзвіг Аляксандра Чарвякова

Загадкавая гібель Мікалая Галадзеда

«Рэвалюцыю рабілі чыстыя сэрцам рамантыкі, якія паверылі дэмагогам»

Смутак па Ідыліі: сёння спаўняецца 90 гадоў пісьменніцы Алене Васілевіч

Запалоханыя: ці можна на іх хоць трохі спадзявацца?

Беларуская дзяржаўнасць паўстала насуперак, а не дзякуючы бальшавікам

АДз

0
Запрудскі / Адказаць
01.03.2013 / 16:37
Анатоль, здароўя, натхнення, задавальнення, забеспячэння, прымнажэння, глыбіннага бурэння, палёту мыслі -- а яны каб усе скіслі!
0
Ігар Барысаў / Адказаць
01.03.2013 / 16:38
Самыя шчырыя віншаванні паплечніку, таварышу і сябру, хавэру Сі!!! Доўгія лета!!!!
0
Ёпрст / Адказаць
01.03.2013 / 16:41
Спадар Анатоль, віншую! Поспехаў у працы на карысць Беларусі і здароўя!
Паказаць усе каментары/ 33 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру