Парламент Германіі прыняў закон, які прымусіць сайты, якія перадрукоўваць і кампілююць навіны, плаціць аўтарам навін.

Закон не ўказвае памеры адлічэнняў аўтарам, аднак стварае прававую базу для пазоваў праваўладальнікаў да агрэгатараў. За прыняцце закона прагаласавала кааліцыя дзвюх галоўных партый парламента — Хрысціянска-дэмакратычнага саюза і Свабоднай дэмакратычнай партыі.

Раней у прэсе закон назвалі «падаткам на Google», так як адным з самых вядомых навінавых агрэгатараў з’яўляецца Google News. Сама карпарацыя шматкроць выступала з крытыкай закона.

Так, яшчэ на ранніх стадыях распрацоўкі закона кампанія выпусціла відэаролік, у якім заклікала нямецкіх карыстальнікаў не дапусціць «абмежавання свабоды пошуку ў інтэрнэце».

Кампанія назвала закон «дрэнным» і парушаючым «асноўныя прынцыпы» працы сеціва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?