Каля дзвюх з паловай гадзін былі абясточаныя шэраг будынкаў у Першамайскім раёне Мінска з-за пашкоджання электрычнага кабеля.
Як паведамілі ў сталічных электрасетках, збой у падачы электраэнергіі адбыўся ў дамах па вуліцах Акадэмічнай, Сурганава, а таксама на праспекце Незалежнасці.
Адключэнне святла адбылося каля 12.40, у 15.20 электразабеспячэнне аднавілася.
Што стала прычынай пашкоджання пракладзенага щ зямлі кабеля, энергетыкі не растлумачылі.Паводле слоў спецыяліста сталічных электрасетак, на гэты момант падача электраэнергіі цалкам адноўлена.
0
0
0
0
0
0