Аляксандр Лукашэнка даручыў у бліжэйшы час правесці маніторынг, дзе працаўладкаваны звольненыя чыноўнікі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, выступаючы на пасяджэнні Савета Міністраў, прысвечаным вынікам
«У бліжэйшы час праваахоўныя органы ажыццявяць маніторынг, і я папрашу Валерыя Вакульчыка (старшыня КДБ) з дзяржсакратаром (Рады Бяспекі) пачынаць ужо, ствараць групу. Паглядзіце, куды ўладкаваны тыя, якія пайшлі або былі звольнены. І не дай бог мы знойдзем, што недзе, на нейкім узроўні звольнены чыноўнік сеў у цёплае крэсла, аб гэтым ужо нямала сказана, мала не здасца», —папярэдзіў кіраўнік дзяржавы. «У гэтым увесь корань праблем», — дадаў ён.
Аляксандр Лукашэнка даручыў кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта ўзяць на кантроль гэту работу.
«Больш таго, чыноўнік, працуючы, стварае сабе зацішнае цёплае месца ў нейкай камерцыйнай структуры, звальняецца, туды ідзе, атрымлівае ў 10 разоў вышэйшую заработную плату і нядрэнна жыве. Вось тут Камітэту дзяржкантролю трэба разабрацца», —сказаў кіраўнік дзяржавы.
«Калі мы вельмі строга,