Папулярным курортам Егіпта - Хургада і Марса-Алам - пагражае нашэсце саранчы.

Саранча прыйшла ў Егіпет з Судана, атакавала поўдзень краіны і цяпер рухаецца на поўнач.
Насякомыя пагражаюць егіпецкім курортам Хургада і Марса-Алам, а таксама вялікім гарадам у дэльце Ніла.

Улады Егіпта ўжо аб'явілі надзвычайнае становішча. Мінсельгас Егіпта задзейнічае ваеннаслужачых і ваенную авіяцыю, з дапамогай якой з паветра апрацоўваюцца вялікія плошчы пасяўных.

Пад пагрозай знаходзяцца каля 3,6 млн.га сельскагаспадарчых угоддзяў з ураджаем азімых.
Самая цяжкая сітуацыя складваецца ў егіпецкіх правінцыях Кена і Асуан.

Паводле даных Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН,

1 т саранчы здольна за суткі з'есці столькі, колькі могуць з'есці 10 сланоў, 25 вярблюдаў або 2,5 тыс. чалавек.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?